Тэма: М.Янчанка.”Сустрэча з бацькам”; падагульненне па
раздзеле “Лёс чалавека на вайне”
Задачы:
узбагачаць слоўнікавы запас лексікай твора,
фарміраваць уяўленні аб жыцці дзяцей у пасляваенны
час, аб іх сталенні, аб захаванні памяці аб
загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны сродкамі мастацкага слова,
развіваць уменне тлумачыць учынкі дзейных асоб, выказваць
свае адносіны да іх,
удасканадльваць уменне фармуляваць тэму твора, разумець у
чым заключаецца асноўная думка,
Падагульніць веды па вывучанаму раздзелу.
ПЛАН УРОКА
1. Моўная
размінка
Каля шашы да абеліска
Павольным крокам падыду
І пакланюся
нізка-нізка,
І моўчкі кветкі пакладу.
М.Пазнякоў
-Прачытаем выразана верш М.Пазнякова .
-Якая галоўная думка гэтых радкоў?
-З якім вершам пераклікаюцца гэтыя радкі? Чаму?
2. ☝ На нашай зямлі мноства абеліскаў, якія праслаўляюць
подзвіг салдата, загінуўшага на вайне. Часта імя гэтага салдата было невядомым.
Нават у цяперашні час ідуць раскопкі захаванняў,на месцах, дзе ішлі баі, устанаўліваюцца
імёны салдат. Многія сем’і не ведалі, дзе пахаваны іх родныя. У многіх
загінуўшых салдат засталіся дома дзеці.
☝ А як называюць дзяцей, якія засталіся без бацькі?
☝ Як вы лічыце, якім было жыццё такіх дзяцей-сірот?
☝ У якім творы вы сустракалі апісанне жыцця дзяўчынкі,
якая засталася без бацькоў?
☝ Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным творам пра лёс
дзяцей-вайны, а таксама падагульнім веды па раздзеле. Апошні твор нашага
раздзела - гэта апавяданне М.Янчанкі “Сустрэча з бацькам”.
☝ Падумайцеце, пра што можа
расказвацца ў апавяданні з такой назвай?
3. СЛОЎНІК
Газні΄чка — самаробная лямпа без шкла.
Істо΄пка (стопка) — памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў.
Кало΄да — кароткае тоўстае бервян о.
Нагарну΄ць (бульбы) — набраць.
4. Чытанне апавядання на с.91-94.
Адказ на пытанні с.94
-Хто такі Мікалай Ермакоў?
-Што за асаблівы агонь вячэрняга Мінска клікаў да сябе?
-У гонар каго гарыць Вечны Агонь?
-Якія словы пачуў дарослы Мікалай каля Вечнага агню?
-Якую сустрэчу меў на ўвазе аўтар, калі выбіраў назву
твора?
-Як вы лічыце, ці было вядома Мікалаю Ермакову месца, дзе
пахаваны яго бацька? Чаму?
-Як вы лічыце, што хацеў сказаць М.Янчанка гэтым апавяданнем? Вызначце галоўную думку
твора?
-Як вы лічыце, што хацеў сказаць М.Янчанка гэтым апавяданнем? Вызначце галоўную думку
твора?
5. Падагульненне
па радзеле “Лёс чалавека на вайне” - тэст.
УВАГА: форму магчыма запоўніць толькі 1 раз!